«Міліцыянты падганялі нас па-нямецку „Schneller, Schneller…!”
19.04.2006
Самае цікавае з ан-лайн канфэрэнцыі з доктарам гуманітарных навук, дыпляматам, публіцыстам, грамадзкім дзяячом Марыюшам Машкевічам, які 24 сакавіка 2006 г. быў затрыманы міліцыяй на Кастрычніцкім пляцы ў Менску падчас пратэстаў прыхільнікаў пераменаў і быў пакараны арыштам на 15 сутак, на сайце Радыё Свабода.
Całość czytaj tutaj
Раскажыце, што было самым цяжкім пры арышце і ў турме на Акрэсьціна.
Сам арышт ня быў страшны. Умовы цяжкія, але ніштаватыя. Падобныя арышты памятаю ў Польшчы ў 1980-я гады — той самы смурод, цесната, цьвёрдыя дошкі для спаньня, ежа, якую жах браць у рот. Найгоршым і самым непрыемным перажываньнем была акцыя спэцназу на Пляцы. У нас была трывога за тое, як яны сябе з намі павядуць, што з намі зробяць. Іхная брутальнасьць выявілася толькі ў машынах, дзе нас білі, але пазьней у арышце яны былі агрэсіўныя толькі ў словах — не зьбівалі. Самае дзіўнае, што я чуў з вуснаў міліцыянтаў, гэта тое, што калі яны нас падганялі па-нямецку „Schneller, Schneler…!” Я падумаў тады, што нацызм сапраўды вельмі блізкі да бальшавізму.